Усе навіны

У дзеяннях дырэктара «Іслачы» ўбачылі парушэнне артыкула пра падлог і фальсіфікацыю дакументаў

14 сакавіка адбылося пасяджэнне КДК АБФФ.

На ім быў разабраны эпізод з нелегітымнымі заменамі пасля заканчэння матчу ў адказ 1/4 фіналу Кубка Беларусі паміж «Іслаччу» і «Нёманам» (0:0, 2:4 пен.).

Разгледзеўшы пратэст «Іслачы» з заявай, што Свірскі нібыта не мог працягваць гульню, што дазваляла яго замяніць, камітэт «прыйшоў да адназначнай высновы, што пратэст заснаваны на непраўдзівай інфармацыі, і замена ў рэчаіснасці была праведзеная не ў сувязі з няздольнасцю Свірскага прадоўжыць гульню па медыцынскіх паказаннях, Свірскі пасля замены перасоўваецца, нагінаецца, устае з лавы запасных, знаходзіцца ў стаячым становішчы побач з іншымі членамі каманды ФК «Іслач» без якіх-небудзь відавочных і бачных цяжкасцяў».

Таксама адзначаецца, што «кансультатыўнае заключэнне ў дачыненні да Свірскага», датаванае днём пасля матча, «адсутнічае ў спісе дадаткаў да пратэсту, дасланае асобна і без якой-небудзь суправаджальнай інфармацыі». Камітэт прыйшоў да высновы, што гэтая папера «не нясе юрыдычна значнай інфармацыі».

У выніку ў адносінах да дырэктара «Іслачы» Ігара Смальянінава пастанавілі ініцыяваць дысцыплінарны разгляд па прыкметах парушэння артыкула 97 дысцыплінарнага кодэкса АБФФ, дзе гаворыцца пра падлог і фальсіфікацыю дакументаў.