Усе навіны

Раберта Дэ Дзербі: «Не думаю, што «Марсель» дасягнуў бы такіх жа вынікаў у гэтым сезоне з іншым трэнерам»

15 сакавіка, 13:40

Галоўны трэнер «Марселя» Раберта Дэ Дзербі заявіў, што яго камандзе не хапае ментальнай стабільнасці на футбольным полі.

«Шчыра кажучы, я не думаю, што «Марсель» дасягнуў бы такіх жа вынікаў у гэтым сезоне з іншым трэнерам. Я не кажу, што я лепшы за іншых у тактычным плане. Але адна з маіх галоўных якасцяў – гэта тое, што я не здавольваюся добрымі вынікамі і заўсёды імкнуся да большага.

Важна таксама захоўваць баланс, калі вынікі не такія ўдалыя і патрабаваць ад гульцоў большага.

Нашая ментальнасць зараз нестабільная, і гэта тое, што трэба палепшыць», – сказаў Дэ Дзербі.

Каманда 45-гадовага італьянца зараз ідзе другой у чэмпіянаце Францыі, адстаючы ад «ПСЖ» на 16 ачкоў.

Перавага над «Лілем», які ідзе пятым, складае 5 ачкоў.

З кубка краіны «Марсель» ужо вылецеў, саступіўшы ў 1/16 фіналу вышэйзгаданаму «Лілю».