Усе навіны

«Гомель» зрабіў бясплатным уваход на матч з «Тарпеда-БелАЗ», квіткі на яго прадавалі па 10 рублёў

15 сакавіка, 13:48

Паядынак першага тура ЧБ, у якім «Гомель» прыме «Тарпеда-БелАЗ», пачнецца пазней за запланаваны час.

Стартавы свісток прагучыць у прамежак часу ад 14.30 да 15.00, паведамляе прэс-служба гаспадароў. Гульня пройдзе на натуральным полі стадыёна «Лакаматыў».

– Уваход на стадыён – вольны. Уладальнікі ўжо набытых квіткоў маюць права бясплатнага праходу па іх на наступны хатні матч, – гаворыцца ў паведамленні.

Першапачаткова білеты на гульню прадавалі па 10 рублёў.