Усе навіны

«Я недастаткова добры, каб разбурыць італьянскі футбол». Гвардыёла адказаў Капэла, які раскрытыкаваў ягоны стыль футбола

15 сакавіка, 15:45

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла адказаў на крытыку з боку былога трэнера зборнай Англіі Фабіа Капэла.

«Я чую ўсё, што пра мяне гавораць. Усё. Так што будзьце асцярожныя. Я за вамі сачу. Гэта не першы раз, калі сеньёр Фабіа Капэла кажа такое.

Я недастаткова добры, каб разбурыць італьянскі футбол. Італьянскі футбол значна буйнейшы за мае метады. Моцна абдымаю, Фабіа. Моцна абдымаю», – сказаў Гвардыёла.

Раней Капэла пракаментаваў стыль футбола іспанскага спецыяліста: «Ён нанёс вялізную шкоду футболу, хай і не па сваёй віне. Усе трэнеры патрацілі 10 гадоў, спрабуючы капіяваць яго. Італьянскі футбол быў поўны гэтага і страціў сваю прыроду».

Падчас гульнявой кар'еры Гвардыёла гуляў пад кіраўніцтвам Капэла ў «Роме» ў сезоне 2002/03.