«Баварыя» – лідар цяперашняга розыгрышу ЛЧ па колькасці заробленых прызавых
Мюнхенская «Баварыя» з'яўляецца лідарам сёлетняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў па колькасці заробленых прызавых, паведамляе Mundo Deportivo.
Па выніках 1/8 фіналу клуб ужо зарабіў 106 мільёнаў еўра.
Далей у спісе ідуць «ПСЖ» (104,4 млн), «Інтэр» (103,1 млн), дортмундская «Барусія» (102, 2 млн) і «Арсенал» (102 млн).
«Барселона» і мадрыдскі «Рэал» зарабілі па 101 млн.
Нагадаем, сярод усіх 36 удзельнікаў турніру, які ў гэтым сезоне ўпершыню праходзіць у новым фармаце, УЕФА размяркуе 2,47 млрд еўра.
Кожны клуб, які ўдзельнічаў у групавым этапе, атрымаў 18,8 млн еўра. Дадаткова каманды атрымлівалі 2,1 мільёна еўра за кожную перамогу і 700 000 еўра за нічыю.
За выхад у 1/8 фіналу прадугледжана 11 мільёнаў еўра, за выхад у чвэрцьфінал – 12,5 млн, у паўфінал – 15 млн, за ўдзел у фінале – 18,5 млн, за перамогу – 6,5 млн.
У цэлым пераможца Лігі чэмпіёнаў можа зарабіць да 200 мільёнаў еўра.