Усе навіны

«Арэнбург» Мартынава перамог упершыню за 20 матчаў РПЛ

15 сакавіка, 17:22

У 21-м туры РПЛ «Арэнбург» беларускага абаронцы Цімафея Мартынава на сваім полі абыграў «Факел» беларускага паўабаронцы Антона Кавалёва (1:0).

Кавалёў усю гульню правёў на лаўцы запасных, Мартынаў не трапіў у заяўку.

Гэта другая перамога «Арэнбурга» ў бягучым чэмпіянаце. Першую яны атрымалі ў 1-м туры супраць «Спартака» (2:0), пасля чаго каманда правяла серыю з 5 нічыіх і 14 паражэнняў.

Акрамя таго, гэта першая перамога пад кіраўніцтвам Уладзіміра Слішкавіча, які ўзначаліў каманду па ходзе сезона.

«Арэнбург» застаецца на апошнім месцы ў турнірнай табліцы РПЛ, маючы ў сваім актыве 11 ачкоў.