Савіцкі дагнаў Блізнюка па галах на вышэйшым узроўні і дзеліць з ім чацвёртае месца
«Нёман» разграміў «Маладзечна» ў 1-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе (3:0). Павел Савіцкі адзначыўся голам з пенальці, тым самым зраўняўшыся з Генадзем Блізнюком па колькасці галоў на вышэйшым узроўні.
Цяпер абодва футбалісты займаюць чацвёртае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў Беларусі.
На першым месцы знаходзіцца Раман Васілюк з 258 галамі (218 у чэмпіянаце Беларусі, 25 у кубку Беларусі, 10 у ніжэйшых лігах, 1 у еўракубках, 3 у чэмпіянаце за мяжой).
На другім месцы Валерый Стрыпейкіс з 219 галамі (174 у чэмпіянаце Беларусі, 37 у кубку Беларусі, 4 у еўракубках, 4 у чэмпіянаце за мяжой).
На трэцім месцы Віталь Радзівонаў з 206 галамі (145 у чэмпіянаце Беларусі, 28 у кубку Беларусі, 10 у ніжэйшых лігах, 10 у еўракубках, 1 у чэмпіянаце за мяжой).
Чацвёртае месца дзеляць Генадзь Блізнюк і Павел Савіцкі са 172 галамі. У Блізнюка – 129 галоў у чэмпіянаце Беларусі, 25 у кубку Беларусі, 4 у ніжэйшых лігах, 10 у еўракубках, 2 у чэмпіянаце за мяжой. У Савіцкага – 127 галоў у чэмпіянаце Беларусі, 24 у кубку Беларусі, 7 у астатніх турнірах, 6 у еўракубках, 2 у суперкубку.