Усе навіны

Кіраўнік АБФФ Шарснёў: «Падтрымка футбола ў асобе Лукашэнкі велізарная, менавіта дзякуючы яму атрыманы свой стадыён»

15 сакавіка, 18:11

Кіраўнік АБФФ Мікалай Шарстнёў на канферэнцыі федэрацыі расхваліў Аляксандра Лукашэнку.

Адзначым, у сваёй прамове Шарснёў неаднаразова назваў беларускага дыктатара «прэзідэнтам».

«Нельга не сказаць пра тую вялікую падтрымку і ўвагу, якую не толькі футбол, але і ўвесь беларускі спорт мае ў асобе Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Удасканаленне беларускага спорту стала магчымым выключна дзякуючы адпаведным рашэнням [Лукашэнкі]. З прычыны [яго] сістэмных рашэнняў па ўсёй краіне атрымала новае жыццё спартыўная інфраструктура – рэканструяваныя або ўзведзеныя нанава многія стадыёны, лядовыя палацы, басейны, спартыўныя базы і іншае. Дзіцяча-юнацкі спорт таксама атрымаў магутны фінансавы імпульс у сваім развіцці.

А сёлета менавіта дзякуючы [Лукашэнку] беларускі футбол атрымае свой нацыянальны чыста футбольны стадыён», – заявіў Шарснёў.