Усе навіны

Мігаль пасля перамогі над «Віцебскам»: «Жульпа забіў – замены спрацавалі»

15 сакавіка, 21:10

Галоўны трэнер БАТЭ Іван Мігаль пракаментаваў дзеянні сваёй каманды ў матчы супраць «Віцебска» (1:0), які яго каманда выйграла ў гасцях.

– Роўная гульня, дастаткова мала галявых момантаў. Але, мусіць, яна ўсё роўна трымала ў напрузе. Было зразумела, што хто заб'е першым, той і выйграе. Была барацьба характараў, у якой нам крышачку больш павезла.

– Замены адыгралі сваю ролю ў другім тайме?

– Мусіць, так. Першая гульня чэмпіянату. Яна скоўвала нашы дзеянні, правільнасць прыняцця рашэнняў. Ну і як бачылі, замены, мусіць, прывялі да галявога моманту. Жульпа забіў – замены спрацавалі, – сказаў Мігаль.