Усе навіны

Аляксандр Храпкоўскі: «На «Маладзечна» нарынула нейкая эпідэмія»

15 сакавіка, 20:23

Галоўны трэнер «Маладзечна» Аляксандр Храпкоўскі расказаў пра праблемы са складам.

– Мы яшчэ з пачатку тыдня рыхтуемся непасрэдна да «Нёмана». Я быў на іх апошняй кубкавай гульні з «Іслаччу», ёсць і запіс гульні. Адзінае, што пакуль у нас ёсць праблемы, скажам, усярэдзіне калектыва, але думаю, што мы павінны выйсці з іх з гонарам.

«Нёман» – адзін з лідараў нашага футбола, іх стыль мне імпануе. Гэта каманда гуляе сама і дае суперніку. Будзем што-небудзь прыдумляць, каб ёй супрацьстаяць.

– Што за праблемы са складам?

– На нас нарынула нейкая эпідэмія. Гульцы хварэюць, выпадаюць з трэніровачнага працэсу, у поўнай абойме мы пакуль не трэніруемся. Але дай бог здароўя, я думаю, што яны павінны неўзабаве вярнуцца. Працуем пакуль ва ўсечаным складзе, – заявіў Храпкоўскі.