Аляксандр Храпкоўскі: «Маладзечна» не будзе змагацца за чэмпіёнства, але тое, што мы ў астатніх пап'ем крыві, гэта 100%»
Галоўны трэнер «Маладзечна» Аляксандр Храпкоўскі расказаў пра балельшчыкаў каманды і ацаніў магчымасці клуба ў сезоне-2025.
– Як Маладзечна рыхтуецца да старту вышэйшай лігі? Разлічваеце, што будзе добрая наведвальнасць?
– Я не тое, што разлічваю, у гэтым упэўнены. Але заўзятар усё роўна рэагуе на вынікі каманды. Нашы гульцы выдатна разумеюць, што «Маладзечна» не будзе змагацца за чэмпіёнства, але тое, што мы ў астатніх пап'ем крыві, гэта 100%. Заўзятар будзе хадзіць на стадыён, будзе нас падтрымліваць. Такой падтрымкі, як у мінулым сезоне, шчыра кажучы, не чакаў.
На працягу ўсяго мінулага сезона мы давалі вынік – і народ пайшоў. Многае значыць, калі на вырашальны выезд прыязджае два аўтобусы. Мы выйшлі ў вышэйшую лігу, выйгралі матч у Астраўцы, і людзі літаральна плакалі ад шчасця, а гэта дарагога каштуе.
Яшчэ летась сказаў, што мы не можам падводзіць сваіх прыхільнікаў і гуляць праз рукавы. Нашы заўзятары разумеюць, што адбываецца з камандай, і абыякавасці ад нас яны не пацерпяць.
Чакаю, што мы здолеем замацавацца ў вышэйшай лізе. Будзе цікавы сезон, яркія матчы і шмат барацьбы, – сказаў Храпкоўскі.
Нагадаем, «Маладзечна» з 76 баламі завяршыла сезон-2024 на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы першай лігі і забяспечыла прамое трапленне ў вышэйшую лігу.
Чэмпіёнам Беларусі ў мінулай кампаніі стала мінскае «Дынама».