Гараўцоў пра нічыю з «Тарпеда-БелАЗ»: «Вясновы футбол. Я б яго па-свойму ахарактарызаваў, але гэта будзе груба»
Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў нічыю з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1) у матчы першага тура ЧБ-2025.
– У першую чаргу хачу падзякаваць кіраўніцтву гомельскага аддзялення чыгункі за тое, што далі нам магчымасць згуляць на сваім стадыёне. Па-другое падзякаваць усім тым людзям, якія былі датычныя да ўборкі снегу. Гэта наша моладзь са школы нашай. Вялікая падзяка балельшчыкам, якія без нейкага прызыву самі арганізаваліся і дапамаглі ва ўборцы поля. Былі асцярогі, што поле можа не вытрымаць, але для гэтай пары года яно было ў вельмі добрым стане.
Што тычыцца гульні. Банальныя словы скажу – вясновы футбол. Я б яго па-свойму ахарактарызаваў, але гэта будзе груба. Галоўнае, што не саступілі ў характары, жаданні, веры ў перамогу, веры сябе да апошняй хвіліны. Вынік я лічу заканамерным.
– Ранняя замена Траякова з чым звязана?
– Пакуль не ведаю на колькі ўсё сур'ёзна, але Ягор папрасіў замену.
– Замена Кукушкіна ў канцоўцы сустрэчы?
– Жора вельмі выдатна выйшаў. Ніякіх да яго пытанняў. Нам трэба было памяняць сістэму гульні крыху і таму вырашылі яго замяніць.
– Цяпер міжнародная паўза надыходзіць. Якія планы, можа быць спарынгі запланаваны?
– Складана. У нас, на колькі я ведаю, наступная гульня ў Гродне на зямлі і знайсці спарынг-партнёра, які згуляў бы з намі на зямлі ды і ў прынцыпе знайсці натуральны газон... Не ведаю пакуль. Магчыма проста правядзём двухбаковую гульню, – сказаў Гараўцоў.