Усе навіны

Ясінскі пасля 0:1 з БАТЭ: «Непрыемнае пачуццё, як быццам адабралі ледзянец у малыша»

15 сакавіка, 21:30

Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі пракаментаваў гульню каманды ў матчы з БАТЭ (0:1) у першым туры вышэйшай лігі.

– На жаль, вынік для нас адмоўны адназначна. Усё зразумела, і прычын тут некалькі. Але, на мой погляд, сёння гулялі дзве годныя каманды, вельмі роўныя, і парытэт, быў, мусіць, практычна ва ўсіх кампанентах. Асабліва ў створаных небясьпечных момантах. Ці маглі мы выйграць? Так, маглі. Згуляць унічыю? Таксама так. Але так здарылася, што адзін з нямногіх удараў суперніка ў 2-м тайме атрымаўся на любата. Прама скажам, да нашага засмучэння, але ён атрымаўся сапраўды класны, магутны, у кут, і наш галкіпер тут быў нямоглы. Я ўпэўнены, што па сённяшняй гульні больш за адзін гол каманды наўрад ці б забілі. Але, нажаль, гэты гол забілі не мы. Хоць, я думаю, калі б Руслан Цевераў пры выхадзе сам-насам рэалізаваў гэты момант, усё магло б павярнуцца па-іншаму. Паўтаруся, абедзве каманды былі вельмі характэрныя, вельмі няўступлівыя, і наўрад ці справа дайшла б да другога гола. Але гэта ўсё з вобласці «калі». На сённяшні дзень першы блін атрымаўся ў чэмпіянаце камяком. Але яшчэ засталося шмат гульняў. Мы, скажам так, засмучаныя, але ўсё яшчэ наперадзе. Увогуле і цэлым, мне няма ў чым папракнуць сваіх футбалістаў: была самааддача, была страсць. Трохі не хапала майстэрства, але і футбалісты, якія выйшлі на замену, маглі забіваць галы. Атрымалася, як атрымалася, таму сёння паражэнне. Аднак ёсць у мяне ўсё ж такі стрыманы аптымізм у дачыненні да каманды. У паўзе падцягнем некаторыя кампаненты. Жадалася бы, канешне, ствараць больш галявых момантаў, таму што сёння тых, якія мы стварылі не хапіла.

– Можа быць, перашкаджае ўсё тая ж праблема, што не хапае забіўнога форварда, як вы і казалі раней? Бо былі ж добрыя моманты.

– Так, безумоўна, таму, калі сапраўды, такое непрыемнае пачуццё, як быццам адабралі ледзянец у малыша. Мы заслугоўвалі як мінімум адно ачко, на мой погляд. Так, супернік, можа, і не заслужыў паражэнне, але калі браць па гульні, па створаных момантах, была б справядлівая ўсё ж нічыя, але футбол – такая штука: футбол і справядлівасць часам разыходзяцца ў супрацьлеглых напрамках. Можа быць, супернік не пагодзіцца. Яны лічаць, што найгралі на перамогу. Але пераможцаў не судзяць, таму крыўдна, але як ёсць, – сказаў Ясінскі.