Трэнер «Нёмана» Скарабагацька: «Хоць лік і 3:0, проста ў матчы з «Маладзечна» не было»
Старшы трэнер «Нёмана» Андрэй Скарабагацька пракаментаваў перамогу над «Маладзечнам» (3:0) у першым туры вышэйшай лігі і распавёў пра аднаўленне ад траўмаў сярод гульцоў.
– Хацелася пачаць чэмпіянат з перамогі. Гэта атрымалася. Мы задаволены. Хоць і два галы забілі з пенальці, але гэта паказчык таго, што каманда атакуе, прымушае суперніка памыляцца. А рэалізацыя пасля зімы вернецца. Галоўнае ў першых турах не губляць ачкі, таму што выдатна разумеем, што ўсе каманды на дадзеным этапе будуць практычна роўныя і ніхто не будзе саступаць. Што «Маладзечна» сёння сваёй гульнёй і паказала. Хоць лік і 3:0, проста сёння не было.
Цяпер надыходзіць паўза, якая нам таксама неабходна. За два тыдні згуляць чатыры матчы на такіх палях... Гэта дае пэўную нагрузку. Адпачнем і будзем рыхтавацца далей.
– Другі матч запар у вас на поле выходзяць адны і тыя ж футбалісты. Ці можна казаць, што вы знайшлі аптымальны склад?
– Нельга так сказаць. Магчымы траўмы, мікратраўмы. Працуем у тыднёвым цыкле і хто лепш падыдзе да гульні, якая будзе, той і выйдзе на гульню. Пакуль спыніліся на гэтым саставе. Замены, якія зрабілі атрымаліся нядрэннымі. Яны ўзмацнілі нарэшце нашу гульню. Усё, што было зроблена падчас падрыхтоўкі да гэтага матчу выявілася сёння.
– Замены ў перапынку сёння з чым былі звязаныя?
– Першы тайм у нашым выкананні быў не вельмі добры. Трэба было нешта асвяжаць для таго, каб рухацца і забіваць. Прынялі такое рашэньне ў перапынку. Гэта спрацавала. У далейшым Клачкоў выйшаў добра ў атаку.
– Клачкоў праводзіць другі матч на вастрыё атакі. Ці задаволены вы яго дзеяннямі?
– Юра пачынае асвойвацца. Адаптацыя павінна была адбыцца. Яшчэ невялікі прамежак часу прайшоў пасля ягонага прыходу. Ён адаптуецца да трэніровачнага працэсу, да нашых патрабаванняў.
– Як праходзіць аднаўленне Панты, Гвет, Гаўрылава? Калі мы іх убачым на полі?
– Па Гвет скажу, што, напэўна, пасля гэтай міжнароднай паўзы ён будзе ў агульнай групе. Што да дваіх Юр, то адзін яшчэ ходзіць у боце, таму не хутка, другі таксама ходзіць з павязкай, так што таксама не хутка.
– А як у клубе прынялі вестку аб апеляцыі «Іслачы» на рашэнне БФФ па кубкавым матчы?
– Я не буду гэта каментаваць, – сказаў Скарабагацька.