Аляксандр Храпкоўскі: «Цяжка нам пакуль цягацца з «Нёманам», але былі кавалачкі нядрэннай гульні»
Галоўны трэнер «Маладзечна» Аляксандр Храпкоўскі пракаментаваў паразы ад «Нёмана» (0:3) у першым туры вышэйшай лігі.
«Віншую з пачаткам чэмпіянату. Зразумела, што для гарадзенскіх заўзятараў гэта ўжо не першая сустрэча з камандай. Нашым заўзятарам вялікі дзякуй за падтрымку, даўно мы не былі ў вышэйшай лізе.
Што да матчу, то цяжкавата нам пакуль цягацца з «Нёманам», але былі кавалачкі нядрэннай гульні з нашага боку. Можа не такія яркія, але галявыя моманты, паўмоманты, можна так сказаць, былі ўсёткі.
Хацелася б адзначыць, што пры падрыхтоўцы да гэтай сустрэчы былі ў нас невялікія праблемы – захварэлі пару футбалістаў асноўнага складу. Зрэшты, як кажуць, гэта ўсё адгаворкі для бедных. У прынцыпе самааддачай сваіх гульцоў я сёння задаволены», – сказаў Храпкоўскі.