Молаш пасля нічыёй з «Гомелем»: «Калі ў канцы матча прапускаеш, то незадаволены ўдвая»
Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пасля нічыёй з «Гомелем» (1:1) у матчы першага тура вышэйшай лігі.
– Нарэшце-то стартаваў чэмпіянат. Віншую ўсіх.
Поле сёння вясновае, скажам так. Разумелі на чым будзе акцэнт у дзвюх каманд. Стандарты. З нашага боку спрацаваў.
Калі ў канцы матча прапускаеш, то незадаволены ўдвая. Але прэтэнзій прад'явіць хлопцам асабліва не магу. Імкнуліся. Шкада, што другі гол не забілі. А так змястоўная гульня. Мы ў пачатку шляху, першы тур. Усё самае галоўнае будзе потым.
– Перанос матчу на дзве гадзіны неяк паўплываў на падрыхтоўку?
– Ведаеце, гэта такі момант... Праблемы, яны... Гэта частка працэсу. Наша задача шукаць рашэнні, а не вінаватых. Перанеслі і перанеслі. Не варта на гэтым акцэнтаваць увагу. Каманды былі ў роўных умовах. Мне спадабалася як мы сёньня ў пэўных момантах дзейнічалі. Але футбол такая рэч... Ёсць нейкія моманты, залятае нам, значыць ёсць над чым працаваць, над чым падумаць, згуртавацца і ісці далей.
Мы зараз перайшлі ўжо на зямлю трэніравацца. Ніякіх праблемаў няма. Усе задаволены, што пачалі гуляць на зямлі. Гэта зусім іншае адчуванне, – сказаў Молаш.