Жульпа пра пераможны гол у вароты «Віцебску»: «Мяч «скакаў» і быў не вельмі зручны, але атрымалася добра прабіць»
Паўабаронца БАТЭ Даніла Жульпа пракаментаваў свой пераможны мяч у вароты «Віцебска» (1:0) у першым туры вышэйшай лігі.
– Хачу ўсіх павіншаваць з пачаткам сезона і з працоўнай перамогай. Прыемныя эмоцыі: стартавалі ўдала, тым больш «Віцебск» няпросты супернік.
– Спачатку ты назіраў за гульнёй з лаўкі. Які яна бачылася?
– Па-першае, вельмі перажываў за каманду. На полі ў гэтым плане нашмат прасцей, чым глядзець збоку. Але хлопцы малайцы – усё змагаліся і аралі без пытанняў!
– Што ад цябе патрабаваў выканаць на поле галоўны трэнер перад выхадам на замену?
– Дапамагаць у абароне, не прайграваць барацьбу – і, канешне, быць больш нацэленым на вароты суперніка.
– Так і атрымалася! Пракаментуй гол.
– Каргбо добра скінуў мяч. Спачатку думаў яго прымаць, але потым убачыў перад сабой прастору – і што мяне ніхто не сустракае. Мяч «скакаў» і быў не вельмі зручны, але атрымалася добра прабіць. Патрапіў, вось у прынцыпе і ўсё…
– Твае эмоцыі, калі пабег да заўзятараў БАТЭ, былі спантаннымі?
– На самай справе, не. Убачыў, што яны зусім побач з краем, і неяк у галаве круцілася: калі заб'ю – вось было б класна адсвяткаваць разам заўзятарамі! З тымі, хто заўсёды нас падтрымлівае! Мы ўдзячныя за гэта. Лічу, на працягу ўсёй гульні іх было чуваць нашмат лепш, чым заўзятараў гаспадароў.
– Здавалася, цябе там ледзь не павалілі на бегавую дарожку…
– Ха-ха! Ну, на эмоцыях – я, уся каманда, заўзятары! Не павалілі, але былі блізкія да гэтага, – сказаў Жульпа.