Усе навіны

Сяргей Пушнякоў: «За прызавыя месцы, вядома, хочацца пазмагацца з «Нёманам»

16 сакавіка, 10:54

Паўабаронца «Нёмана» Сяргей Пушнякоў пракаментаваў вынік матчу 1-га тура вышэйшай лігі супраць «Маладзечна» (3:0).

– Ну, што сказаць? Выйгралі добра. Першы тайм больш такі скамечаны атрымаўся: шмат адзінаборстваў, барацьбы нейкай. У другім тайме выйшлі на поле куды больш сабранымі, недзе трэнерскі штаб падказаў. Па справе выйгралі!

– Пачаўся новы чэмпіянат. Якія чаканні?

– Чаканні? Ну, максімальныя, вядома. У думках толькі наперад. За прызавыя месцы, вядома, хочацца пазмагацца. Толькі пра гэта і думаем, – сказаў Пушнякоў.

ЧБ-2024 каманда завяршыла на другім месцы.