Палмер траўмаваўся перад матчам з «Арсеналам», «Чэлсі» упершыню з красавіка пачне гульню АПЛ без яго ў старце
Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер не трапіў у заяўку каманды на гасцявы матч 29-га тура АПЛ супраць «Арсенала».
Галоўны трэнер лонданцаў Энца Марэска патлумачыў адсутнасць футбаліста невялікім пашкоджаннем на трэніроўцы напярэдадні гульні.
«Ён атрымаў траўму ўчора на трэніроўцы. Гэта была вельмі лёгкая трэніроўка, таму мы лічым, што няма нічога страшнага. Нам трэба пачакаць, але мы спадзяемся, што ён зможа вярнуцца пасля паўзы на матчы зборных», – сказаў Марэска.
«Чэлсі» ўпершыню з красавіка 2024 года пачне матч АПЛ без Палмера ў стартавым складзе. Тады гэта таксама быў матч «Арсенал» – «Чэлсі» на стадыёне «Эмірэйтс». «Сінія» тады прайгралі 0:5.
У гэтым сезоне футбаліст забіў 14 мячоў і зрабіў 6 асістаў у 33 матчах за «Чэлсі». Падрабязная статыстыка тут.