Усе навіны

Алег Кубараў: «Чакаем прадуктыўнай гульні ад Алімзада, што да Шведчыкава, гэта нечаканы і магчымы трансфер»

16 сакавіка, 17:01

Галоўны трэнер «Арсенала» Алег Кубараў распавёў пра перспектывы патэнцыйных навічкоў клуба.

– На праглядзе ў клубе знаходзіцца Фатхула Алімзада. Таксама, хутчэй за ўсё, каманда падпіша Аляксандра Шведчыкава. Што можаце сказаць пра гэтых гульцоў?

– Калі казаць пра легіянера, гэты хлопец быў у мяне ў моладзевай зборнай. Чакаем прадуктыўнай гульні ад яго. Што да Шведчыкава, гэта нечаканы і магчымы трансфер. Лічу, што, калі ёсць магчымасць, трэба браць футбалістаў. Мы яшчэ самі не разумеем, на што здольная каманда. У ёй ёсць вельмі шмат маладых хлопцаў. Чым нас будзе болей, тым лягчэй стане вызначыцца, хто будзе на першых ролях. Добры гулец нашаму клубу не перашкодзіць, – адзначыў Кубараў.