Усе навіны

Шагойка пр перамогу над «Слуцкам»: «Шмат добрых эпізодаў. Бракавала завяршэння і агрэсіі»

16 сакавіка, 18:06

Галоўны трэнер «МЛ Віцебск» Аляксандр Шагойка падвёў вынікі сустрэчы са «Слуцкам» (1:0) у першым туры вышэйшай лігі.

«Для футбалістаў і для трэнера самае хвалюючае ў падрыхтоўчым перыядзе – пачатак чэмпіянату. Ён падобны да свята, усе яго чакаюць. А калі надыходзіць – праходзіць будзённа. Збольшага гульнёй каманды я задаволены. Змястоўны футбол з нашага боку. Шмат добрых эпізодаў. Бракавала завяршэння і агрэсіі на завяршальнай стадыі. А так – нядрэнная гульня з нашага боку», – сказаў Шагойка.