Усе навіны

Тыяга Мота: «Сысці было б занадта простым рашэннем»

17 сакавіка, 10:43

Галоўны трэнер «Ювентуса» Тыяга Мота пракаментаваў паражэнне ад «Фіярэнціны» (0:3) у матчы Серыі А.

«Сысці было б занадта простым рашэннем, я простыя рашэнні не люблю.

Нам трэба перамагаць, трэба знайсці спосаб набіраць ачкі, каб дасягнуць нашай мэты – патрапіць у топ-4 у чэмпіянаце.

Гэта гульня стала свайго роду працягам мінулай гульні, тая ж гісторыя. Мы добра пачалі, але, як і ў матчы з «Аталантай», пры першых цяжкасцях не разумелі, як рэагаваць», – сказаў Мота.

Цяпер каманда знаходзіцца на 5-м месцы Серыі А.