Усе навіны

Гулец «Нёмана» Клачкоў: «Магілёў – гэта частка майго жыцця. У Гродне я ўсяго два месяцы»

17 сакавіка, 08:58

Расейскі паўабаронца «Нёмана» Юрый Клачкоў распавёў пра беларускія гарады.

Раней футбаліст выступаў за «Дняпро», які цяпер будзе гуляць у Д2.

– Магілёў ці Гродна? Які горад бліжэй да душы?

– Магілёў – гэта частка майго жыцця, трохгадовы этап, які я прайшоў.

Пра Гродна не магу сказаць нічога дрэннага. Ідзе, як гаворыцца, прыцірка.

Я тут усяго два месяцы, яшчэ не паспеў толкам агледзецца. Калі будзе час, абавязкова вывучу горад, – сказаў Клачкоў.