Усе навіны

Агент Смірноў: «Захар Волкаў неправамерна заяўлены за тульскі «Арсенал»

17 сакавіка, 12:52

Расійскі агент Антон Смірноў расказаў, што абаронца зборнай Беларусі Захар Волкаў неправамерна выступае за тульскі «Арсенал» (Расія, Д2).

Раней падпісант за Аляксандра Лукашэнку выступаў за «Хімкі» (Расія, Д1).

Улетку Волкаў перайшоў у «Арсенал» на правах вольнага гульца, аднак, па словах крыніцы, падпісаў новы кантракт з «Хімкамі», які пачне дзейнічаць улетку 2025 года.

Пры гэтым першапачаткова прэс-служба клуба паведамляла пра арэнду беларуса.

– Клубы падманулі лігу і РФС: праз схаваную арэнду «Арсенал» набыў 6-га арандаванага гульца.

Волкаў быў неправамерна заяўлены за тульскі клуб. Лічу, ва ўсіх матчах з удзелам Волкава Туле павінны быць ануляваныя вынікі і залічаны тэхнічныя паразы, – напісаў Смірноў.

За каманду Волкаў прыняў удзел у 11 матчах Д2 Расіі. Пасля 23 тураў каманда займае 9-е месца.