Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Усіх цікавяць мэты і задачы. А чаму не пытаюцца пра тое, якія ёсць у «Смаргоні» умовы для гэтага?»

17 сакавіка, 14:21

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук пасля матчу 1-га тура ЧБ супраць мінскага «Дынама» (0:1) адказаў на пытанне пра задачы каманды.

ЧБ-2024 каманда завяршыла на 12-м месцы.

– Якая перад камандай у сезоне пастаўлена задача?

– Мэты і задачы ўсіх як заўсёды цікавяць. А чаму не пытаецеся, якія для гэтага ёсць умовы? А сродкі для іх дасягнення?

Задача – перамагаць у кожным матчы. Мы ж спартсмены і прыйшлі ў спорт спаборнічаць. Хочам выйграць кожны матч.

У гульні з «Дынама» не атрымалася. Такім чынам – задача не выканана. Будзем рыхтавацца да наступнага матчу, да рашэння наступнай задачы, – сказаў Слесарчук.