Прэзідэнт «Атлетыка» Серэса: «Куртуа трэба закрыць рот і супакоіцца»
Прэзідэнт «Атлетыка» Энрыке Серэса пракаментаваў словы галкіпера «Рэала» Цібо Куртуа, які пасля матчу ў адказ 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «матраснікаў» выказаўся пра два дотыкі па мячу пры ўдары Хуліяна Альварэса ў серыі пенальці.
«Яму трэба закрыць рот і супакоіцца. Ён павінен быць удзячны за час, праведзены ў «Атлетыка». Ён выдатны брамнік, але яму трэба паводзіць сябе так, як ён рабіў гэта, калі быў у нашым клубе – як джэнтльмен», – сказаў Серэса.
Нагадаем, пасля матчу супраць «Атлетыка» ў ЛЧ Куртуа сказаў наступнае: «Мне падалося, што Хуліян двойчы закрануў мяч, і я сказаў пра гэта арбітру. Ім крыху не пашанцавала. Мы не паказалі свой найлепшы футбол, але прайшлі далей – і гэта галоўнае.
УЕФА ўсё бачыць дакладна. Мне надакучыла гэта вечнае ныццё і скаргі з-за падобных рэчаў. Арбітр не аддае перавагу ніводнай камандзе – ні ў Іспаніі, ні ў Еўропе», – сказаў Куртуа.