Усе навіны

Вашкевіч – пасля 1:1 з «Дынама» Брэст: «У «Арсенале» засмучаныя вынікам»

17 сакавіка, 14:39

Трэнер «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч падвёў вынік матчу супраць брэсцкага «Дынама» (1:1) у 1-м туры ЧБ.

– Мне здаецца, матч атрымаўся. Абедзве каманды хацелі перамагчы, абедзве каманды шукалі шчасця ў нападзе, а ў абароне, напэўна, дзейнічалі не найлепшым чынам. Атрымалася яркая вясновая гульня, можа быць, нават недзе крышку бесшабашная.

Самая найлепшая характарыстыка з нашага боку – усе мы, і трэнеры, і футбалісты, крыху засмучаныя вынікам.

Мы хацелі перамагчы і, самае галоўнае, мелі ўсе перадумовы для гэтага.

Супернік таксама дзейнічаў востра ў нападзе і мог нам забіць не раз, але… Лічу, што вынік заслужаны, і з нічыёй мы пачынаем рухацца ў чэмпіянаце, – сказаў Вашкевіч.