Усе навіны

«Партызан» пацвердзіў зняцце каманды з Д3

17 сакавіка, 15:22

«Партызан» у сезоне-2025 не выступіць у другой лізе.

Пра гэта паведаміла прэс-служба.

Пры гэтым зазначаецца, што клуб працягне сваю дзейнасць.

Раней паведамлялася, што горад будзе прадстаўляць у Д3 ФК «Салігорск», у якім будуць выступаць гульцы «Партызана» і юнакі «Шахцёра».

«Партызан», які ўзначальвае Мікалай Януш, з'яўляецца чэмпіёнам Д3, срэбным, а таксама двойчы бронзавым прызёрам.