Усе навіны

Аляксей Бага: «Адсутнасць трансляцый першага тура ЧБ? Не хачу шукаць вінаватых, але трэба паказваць у любым выпадку»

17 сакавіка, 17:00

Беларускі спецыяліст Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем пра першы тур вышэйшай лігі-2025.

«Класічны першы тур, нічога звышнатуральнага. Можна вылучыць Гродна – упэўненая перамога 3:0. БАТЭ перамог на старце – гэта добра для маладой каманды, карысна. Нічые Брэста і Жодзіна – першыя туры заўсёды цяжкія, я па сабе ведаю. Плюс умовы: сінтэтыка, снег вываліў. Так што недзе зараз на першы план выходзяць адзінаборствы, жаданне, характар. Адсутнасць трансляцый? Не хачу шукаць вінаватых. Ня ведаю, чаму так адбылося. Але лічу, што трэба паказваць у любым выпадку – і Кубак, і Суперкубак, і чэмпіянат», – сказаў Бага.