Усе навіны

Месі папрасіў Бэкхэма падпісаць Пагба ў «Інтэр» Маямі (El Nacional)

17 сакавіка, 16:22

Нападаючы «Інтэр» Маямі Ліянэль Месі папрасіў саўладальніка клуба Дэвіда Бэкхэма падпісаць паўабаронцу Поля Пагба, паведамляе El Nacional.

Месі лічыць, што Пагба можа прыўнесці якасць і досвед у паўабарону і дапаможа зрабіць каманду яшчэ больш канкурэнтаздольнай.

Чакаецца, што ў найбліжэйшыя тыдні адбудзецца прагрэс у перамовах паміж клубам і гульцом.

Нагадаем, Пагба адбыў дыскваліфікацыю за парушэнне антыдопінгавых правіл і даступны як вольны агент. Апошні раз ён выходзіў на поле 3 верасня 2023 году.

Раней была інфармацыя, што Полем цікавяцца «Марсель», «Фіярэнціна» і шэраг каманд Ла Лігі. Ён ужо адхіліў прапановы з Саудаўскай Аравіі і бразільскай Серыі А.