Усе навіны

Ханс-Дзітэр Флік: «Пасля гала Левандаўскага «Барселона» пачалі верыць, што можа змяніць вынік з «Атлетыка»

17 сакавіка, 16:55

Галоўны трэнер «Барселоны» Ханс-Дзітэр Флік пракаментаваў перамогу над «Атлетыка» (4:2) у матчы 28-га тура Ла Лігі.

«Думаю, мы добра згулялі ў першым тайме. Прапусціўшы два галы, мы паказалі выдатны настрой. Мы дужаліся і стваралі неверагодныя моманты.

Феран цудоўны. Гульцы, якія выходзяць на замену, добра спраўляюцца. Ён вельмі добра трэніруецца і знаходзіцца ў выдатнай форме. Заўсёды выкладваецца на сто працэнтаў, як і іншыя гульцы, якія выходзяць з лаўкі запасных. Гэта тое, што нам патрэбна.

Я вельмі рады за каманду, за клуб. Яны не здаліся. Рэакцыя была неверагоднай. Менавіта так мы жадаем выступаць на поле. Я вельмі імі ганаруся. Цяпер мы зноў на вяршыні турнірнай табліцы, маючы 1 матч у запасе.

Ламін правёў выдатную гульню, яго гол быў вельмі важным для нас. Аднак пасля гала Левандоўскага мы пачалі верыць, што можам змяніць вынік. Вельмі важна было адыграць два галы ад «Атлетыка» і пераламаць лік за 20 хвілін. Гэта паказвае, што каманда верыць у свае сілы. Перапынак карысны для ўсіх. Я рады, што гульцы не будуць гуляць яшчэ два тыдні.

Мы шмат валодалі мячом, нават у першым тайме. Мы дапусцілі некалькі памылак і далі «Атлетыка» шанец забіць два галы. Мы верылі ў свой стыль. На полі і ў распранальні выдатнае паразуменне, усе працуюць у адным кірунку. Мы – сям’я. Тое, што я адчуваю як трэнер, неверагодна. Мне вельмі падабаецца працаваць у гэтым клубе», – сказаў Флік.