Зянькоў пасля нічыёй з «Арсеналам»: «Вашы чаканні – вашы праблемы»
Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Іван Зянькоў пракаментаваў матч з «Арсеналам» (1:1) у першым туры вышэйшай лігі.
– Першая сустрэча каманды ў чэмпіянаце. У саперніках моцны «Арсенал», каманды разышліся мірам. Раскажыце пра ход гэтага супрацьстаяння?
– Хацелася б у першую чаргу павіншаваць усіх аматараў футбола з пачаткам сезона! Лічу, што гульня была з багаццем галявых момантаў, ні адна каманда не жадала саступаць, і таму лік заканамерны. Павінны былі выціскаць максімум са сваіх момантаў, але, нажаль, не ўсё ў нас атрымалася так, як мы бы жадалі.
– Ці справядлівы зыход сустрэчы? Бо брэсцкаму «Дынама» аддаюць лаўры аднаго з прэтэндэнтаў на прызавое месца, і многія чакалі, што каманда пачне чэмпіянат з перамогі.
– Як гаворыцца, вашы чаканні – вашы праблемы. Я не прыхільнік таго, каб перад стартам чэмпіянату загадваць, хто будзе прэтэндаваць на нейкія прызавыя месцы.
Наша задача – штодня з належным стараннасцю ставіцца да працы, і тады поспех не прымусіць сябе доўга чакаць. Зразумела, што кожны гулец жадаў пачаць чэмпіянат з першай перамогі, таму што эмацыйны фон гуляе досыць значную ролю ў спорце. Але гэта не нагода вешаць нос, наперадзе яшчэ ўвесь чэмпіянат, і я думаю, што нашыя перамогі нас чакаюць! – заявіў Зянькоў.