Усе навіны

Экс-аднаклубнік Пазняка стаў адным з 59 загінуўшых пры пажары на канцэрце ў Паўночнай Македоніі

17 сакавіка, 22:36

25-гадовы футбаліст паўночнамакедонскага «Шкупі» Андрэй Лазараў загінуў пры пажары.

Трагедыя адбылася ў горадзе Качані ў начным клубе Pulse, дзе выступаў мясцовы гурт DNK. На канцэрт прыйшлі каля 1500 чалавек.

Пажар здарыўся з-за выкарыстання піратэхнікі. Столь, зробленая з лёгкаўзгаральных матэрыялаў, загарэлася пасля траплення іскраў.

Паведамляецца, што 59 чалавек загінула, больш за 155 чалавек атрымалі розныя пашкоджанні.

Лазараў загінуў, спрабуючы дапамагчы іншым наведвальнікам Pulse выбрацца вонкі. Ён атруціўся ўгарным газам.

Беларускі абаронца «Слуцка» Аляксандр Пазняк у сезоне-2021/22 выступаў разам з Лазаравым за македонскі «Работнічкі».