Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Калі прачнуўся і ўбачыў снег у Гомелі, не хацеў, каб матч з «Тарпеда-БелАЗ» адбыўся»

18 сакавіка, 08:24

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў падзяліўся меркаваннем пра матч першага тура ЧБ супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

Паядынак праходзіў на стадыёне «Лакаматыў» у Гомелі. Пачатак сустрэчы быў перанесены з 13.00 на 15.00.

– Было незразумела, ці адбудзецца гульня. Першапачаткова, калі прачнуўся і ўбачыў снег, я не хацеў, каб гульня адбылася. Я хацеў, каб быў перанос.

Былі асцярогі, што пасля размінкі поле ператворыцца ў кашу. Што яно проста не вытрымае. Гэтага насамрэч не адбылося. На шчасце, мае асцярогі не пацвердзіліся. Поле было нядрэнным.

– Шмат хто казаў, што такое поле пайшло на карысць «Гомелю»...

– Не. Абсалютна не згодзен. Чаму гэта мусіла пайсці на карысць «Гомелю»?

– Мусіць, таму, што ў суперніка больш тэхнічныя футбалісты, а на такім полі прасцей разбураць з тым стылем, які ў «Гомеля».

– А які стыль гульні ў «Гомеля»? Вы бачылі?

– Хочам убачыць. Зразумела, любіце ў камбінацыйны футбол гуляць.

– Гэтае поле падыходзіць Алексіевічу ці Нета?

– Відавочна, не.

– А Сяляве і Бутарэвічу? – сказаў Гараўцоў.