Усе навіны

Зборная Беларусі дабралася да Душанбэ, дзе пройдзе спарынг з Таджыкістанам

18 сакавіка, 09:47

Зборная Беларусі дабралася да Таджыкістана.

Раніцай 17 сакавіка каманда вылецела рэйсам Мінск – Санкт-Пецярбург, затым прайшла па маршруце Санкт-Пецярбург – Душанбэ.

У чацвер, 20 сакавіка, падапечныя Карласа Аласа згуляюць таварыскі матч са зборнай Таджыкістана.

Прамую трансляцыю плануе паказаць СТБ. Пачатак а 14-й гадзіне.