Савіцкі – пра адмову перайсці ў БАТЭ: «Цяпер, напэўна, змяніў бы рашэнне»
30-гадовы нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі прыгадаў прапановы перайсці ў БАТЭ.
– Як можна было адмовіць таму БАТЭ?
– Не ведаю. Можа, не гатовы быў.
– Ліга Чэмпіёнаў не вабіла?
– Малады быў, напэўна, яшчэ. Узважыў усе за і супраць – і адмовіў.
– Сёння, заднім розумам, змяніў бы тое рашэнне?
– Мусіць, так… Ну, дарэчы, я тады ўжо практычна падпісаўся з імі, але ў апошні літаральна момант нешта не склалася.
– А Капскі асабіста з табой размаўляў?
– Не.
– А праз каго?
– Тады Ганчарэнка прыязджаў і ягоны памочнік.
– Ты адмовіў Ганчарэнка?
– БАТЭ, чаму менавіта яму?
– Проста мне цікава, як гэта адбываецца. Ты адмовіў яму адразу?
– Не, мы доўга размаўлялі, абмяркоўвалі ўсе моманты. Потым ён мне сказаў: «Дай ведаць, як прымеш рашэнне». Так увогуле і выйшла, – сказаў Савіцкі.