Усе навіны

Павел Савіцкі: «Лічка ў брэсцкім «Дынама» мог граміць распранальню і абзываць усіх любiмым словам «kurwa»

18 сакавіка, 12:48

Экс-нападаючы брэсцкага «Дынама» Павел Савіцкі ўспомніў аб працы пад кіраўніцтвам чэшскага спецыяліста Марцэла Лічкі. Цяпер ён узначальвае маскоўскае «Дынама» (Расія, Д1).

– Ён вельмі добры спецыяліст! Гавару гэта шчыра.

У яго еўрапейскі падыход: адчувае, каму можна нешта сказаць, а з кім лепш вытрымаць паўзу і прамаўчаць.

Памятаю, як ён мог у перапынку граміць проста распранальню, абзываючы ўсіх сваім любiмым словам «kurwa», пакуль яшчэ рускую мову цалкам не вывучыў.

Так што, лічу, патэнцыял у яго высокі, – сказаў Савіцкі.