Усе навіны

У Балгарыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць жывога гульца

18 сакавіка, 13:33

У чэмпіянаце Балгарыі па футболе перад матчам паміж клубамі «Арда» і «Леўскі» удзельнікам было прапанавана ўшанаваць хвілінай маўчання памяць 78-гадовага Петкі Ганчава – экс-гульца «Леўскі», які нібы пайшоў з жыцця.

Насамрэч жа з былой легендай клуба ўсё добра, а кіраўніцтва «Арды» аказалася дэзінфармаванае.

«Кіраўніцтва «Арды» прыносіць вялізныя прабачэнні былому гульцу каманды Петка Ганчаву і яго сваякам пасля таго, як клуб атрымаў няправільную інфармацыю пра яго смерць. Мы жадаем Петку Ганчаву доўгіх гадоў моцнага здароўя і поспехаў», – заявілі ў клубе.