Усе навіны

Людас Румбуціс: «У 82-м гулялі Кубак СССР на лінолеўме, які на бетон пакладзены. Пасля гульні ляжыш у ванне – ногі сышлі ў задніцу»

18 сакавіка, 13:14

Чэмпіён СССР-1982 Людас Румбуціс узгадаў пра тое, як у той час мінскаму «Дынама» даводзілася гуляць на штучных палях не лепшай якасці.

– Мы гулялі Кубак у Піцеры. Там штучнае поле – просты лінолеўм, які на бетон пакладзены. Пабегаеш гульню, а потым паўгадзіны ляжыш у ванне, таму што ногі сышлі ў задніцу. Але мы і таму былі рады – гэта лепш, чым на асфальце гуляць, – сказаў Румбуціс.