Мілеўскі – пра сустрэчу з ТЦК: «У 5 раніцы скончылася прасекка. Прыязджаем на запраўку – а там бус, з якога выходзяць людзі ў форме»
Ураджэнец Мінска, былы нападаючы кіеўскага і брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі расказаў пра сваю сустрэчу з ТЦК.
– Банальная гісторыя. Прыехалі дзяўчаты з Адэсы недзе ў ліпені. Ну там хата, басейн, прасекка, шампанскае.
І вось, 5 раніцы, каменданцкая гадзіна скончылася, скончылася і прасекка, а яно ўсім было патрэбна. Я выклікаў таксі недзе ў 05.30. Прыязджаем на запраўку. Там я ўзяў шампанскае, ну і сабе і таксісту па хот-догу.
Літаральна за пяць хвілін усё купіў. Выходжу з крамы і бачу, што стаіць бус, з якога выходзяць людзі ў форме. Адзін з іх мне кажа: «Малады чалавек, можна вашыя дакументы?»
Я пагадзіўся, падыходжу і думаю сабе: «Ну ўсё, зараз запіхнуць мяне ў бусік, як на відэа ў сацсетках». Але нехта з іх, старэйшы, у той момант сказаў: «Вы што? Гэта Арцём Мілеўскі, адпусціце яго».
Я адразу пайшоў у машыну, кажу кіроўцу: «Шэф, давай па газах, пакуль яны не перадумалі, – сказаў Мілеўскі.
Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.