Усе навіны

Міхаіл Маркін: «Выбраў самы прыдатны варыянт. У «Славіі» вельмі добры калектыў»

18 сакавіка, 17:05

Расійскі нападнік Міхаіл Маркін распавёў пра калектыў у «Славіі».

– Я сышоў з «МЛ Віцебск» досыць позна, трансфернае акно, па сутнасці, ужо ўсюды было закрытае, заставалася толькі Беларусь.

І, я лічу, што выбраў самы прыдатны варыянт, таму што для мяне цяпер вельмі важна атрымліваць гульнявую практыку.

А ў плане псіхалагічнага стану і настрою я ўжо зараз бачу, што тут вельмі добры калектыў, выдатныя хлопцы і трэнерскі штаб. З велізарным задавальненнем буду працаваць на карысць каманды, – сказаў Маркін.