Усе навіны

Экс-гулец «Ягелоніі»: «Сёння гэта брэнд, а раней нас не паважалі, крычалі «Беларусы»

18 сакавіка, 19:40

Былы футбаліст і дырэктар польскай «Ягелоніі» Рышард Каралус успомніў, як выступаў за клуб у 1970-х.

«У 1974 годзе нас перавялі ў «Ягелонію». Дзіўна, як усё змянілася за гэтыя гады. Раней «Ягелонію» не паважалі. Мы гулялі матч, і людзі крычалі: «Селядцы!» ці «Беларусы!». Сёння ў «Ягелоніі» ёсць брэнд, яго паважаюць. Гэта іншыя часы», – сказаў Каралус.