Усе навіны

Мінскае «Дынама» ў выпадку перамогі над «Сочы» не апусціцца ніжэй за пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ

18 сакавіка, 20:02

Мінскае «Дынама» гуляе з «Сочы» ў рамках матча рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

У выпадку перамогі над расійскай камандай мінчане не апусцяцца ніжэй за пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Сёння піцерскі СКА саступіў чэлябінскаму «Трактару» (2:4).

Перамога чалябінцаў, якія гарантавалі сабе першае месца на Усходзе, пакінула армейцаў на шостай пазіцыі ў табліцы Захаду: у СКА 79 ачкоў у 66 матчах.

Адпаведна, мінскае «Дынама» ў выпадку перамогі над «Сочы» не апусціцца ніжэй за 5-е месца ў канферэнцыі (пакуль у «зуброў» 82 ачкі ў 65 гульнях). Мінчане ўсяго толькі на адзін бал адстаюць ад «Спартака» і ЦСКА.