Усе навіны

Асістэнт трэнера зборнай Беларусі да 21 Алейнікаў: «Няма сэнсу ставіць задачы згуляць з кімсьці ўнічыю»

18 сакавіка, 21:51

Асістэнт галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі Анатоль Алейнікаў распавёў аб пастаўленых задачах каманды.

– Гэта ўсяго толькі першы збор «моладзеўкі» сёлета, але давайце пагаворым пра патэнцыял каманды і задачы, якая ставіцца перад ёй?

– Задачы толькі максімальныя. У кожнай гульні мы павінны выходзіць і рабіць сваю працу. Калі псіхалагічна футбаліст падрыхтаваны і не баіцца, як казаў вялікі баскетбольны трэнер Гомельскі, гэта ўжо 75 адсоткаў поспеху. Калі мы не будзем баяцца гуляць у футбол, рызыкаваць, абвастраць гульню – тады ў нас усё можа атрымацца.

Няма сэнсу ставіць задачы згуляць з кімсьці ўнічыю. У кожным матчы настрой павінен быць толькі на перамогу, і тады яе магчыма заваяваць, – сказаў Алейнікаў.