Усе навіны

Карлас Алос: «Мы можам думаць, што нашая каманда найлепшая ў свеце, а гульцы не. Галоўнае, каб футбалісты верылі ў сябе»

19 сакавіка, 10:50

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос расказаў пра важнасць працы над ментальным складальнікам у камандзе.

– У мінулым годзе вы казалі аб тым, што галоўны трэнер верыць у футбалістаў больш, чым яны самі. Пасля таго, як дастаткова паспяхова выступілі ў адборачным цыкле, ці бачыце, што каманда ментальна вырасла і гатова да сур'ёзных задач?

– Я веру ў гульцоў больш, чым яны самі? Самае важнае ў футболе – гэта гульцы. Напрыклад, мы можам думаць, што наша каманда найлепшая ў свеце, а яны не. Самае галоўнае, каб футбалісты верылі ў сябе, бо ў выніку тыя, хто выходзяць на поле, не мы з вамі, а ігракі. Яны тыя, хто выступаюць. Канешне, нашы хлопцы вераць у тое, што робяць. Думаю, мы добра паказалі сябе на міжнароднай арэне – і ў еўракваліфікацыі, і ў Лізе нацый, нягледзячы на ​​тое, што не змаглі выйсці наверх.

Нельга сказаць, што я веру ў іх, а яны ў сябе не. Мы вельмі няўступлівая каманда, прайгралі толькі два матчы з дванаццаці. Хацелася б болей перамагаць. Гэта тое, над чым трэба працаваць. Трэба пераламаць сітуацыю – пачынаць забіваць і перамагаць. Але тое, як каманда дзейнічае ў цэлым на полі, мне падабаецца. Упэўнены ментальна гульцы добра гатовыя, – сказаў Алос.