Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Праз 5 ці 10 гадоў зборная ЗША можа стаць нумарам адзін у свеце»

19 сакавіка, 14:00

Галоўны трэнер зборнай ЗША Маўрысіа Пачэціна лічыць, што футбол у краіне зробіць значны крок наперад, калі ў Атланце будзе пабудаваны трэніровачны цэнтр для нацыянальных каманд.

«Цяпер, калі вы прыязджаеце ў ЗША на матчы і зборы, яны праходзяць то ў Лос-Анджэлесе, то ў Нью-Ёрку, Чыкага, Маямі, Арланда ці Сэнт-Луісе.

Але дзе цэнтр футбола? Калі паглядзець на трэніровачныя базы НФЛ або MLB, то можна сказаць: «Ваў». А з футболам пытанне заўсёды адно: «Дзе будзе трэніравацца каманда?» Нам трэба пытацца дазволу ў каледжаў і ўніверсітэтаў.

У нас ёсць Ліянель Месі ў МЛС, і ён вельмі моцна дапамагае, але стварэнне новага трэніровачнага цэнтра ў Атланце – гэты ўплыў не менш важны, чым наяўнасць Месі. Праз 5 ці 10 гадоў, без сумневу, зборная ЗША можа стаць нумарам адзін у свеце.

ЧС-2026? Ціск на нас будзе, таму што мы – краіна-гаспадыня.

А яшчэ гэта краіна, дзе пануе культура перамогі. У спорце і ва ўсім, да чаго амерыканцы маюць дачыненне, яны хочуць перамагаць. Гульцы ведаюць, што іх чакае шалёны ціск», – сказаў Пачэціна.

Нагадаем, адкрыццё спецыялізаванага трэніровачнага цэнтра ў Атланце плануецца на красавік 2026 года.

ЧС-2026 пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.