Парацічы – галоўны прэтэндэнт на пасаду спартыўнага дырэктара «Мілана»
Усё паказвае на тое, што наступным спартыўным дырэктарам «Мілана» стане Фабіа Парацічы, паведамляе La Repubblica.
Былы функцыянер «Сампдорыі» і «Ювентуса» апярэджвае ў спісе прэтэндэнтаў Тоні Д'Аміка («Аталанта») і Іглі Тарэ, які яшчэ некалькі тыдняў таму быў прыярытэтным варыянтам для клуба.
Калі гэта сапраўды здарыцца, то 52-гадовы італьянец спачатку будзе выконваць абавязкі знешняга кансультанта, чакаючы завяршэння сваёй дыскваліфікацыі ў сярэдзіне ліпеня.
Пасля прызначэння новага спартыўнага дырэктара «Мілан» пяройдзе да выбару новага галоўнага трэнера.
Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб спыніцца на італьянскім спецыялісты, які добра ведае Серыю A, напрыклад, Вінчэнца Італьяна, Джан П'ера Гасперыні або Маўрыцыа Сары. Аднак найбольш пераканаўчай кандыдатурай здаецца Масіміліяна Алегры.
Апошнім месцам працы Парацічы быў «Тотэнхэм», дзе ён займаў пасаду дырэктара па футболе.
Увесну 2023-га яго адхілілі на 30 месяцаў за справу па фінансавых махінацыях і парушэннях правілаў прыросту капіталу «Ювентуса».