Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «У АБФФ канфлікту з Мінспорту не было»

19 сакавіка, 23:09

Першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васільевіч распавёў пра ўзаемаадносіны з Міністэрствам спорту Лукашэнкі.

– Ці ўдалося вырашыць канфлікт па другой лізе?

– Не да канца разумею, пра які канфлікт ідзе гаворка, бо на сённяшні дзень, ды і ў прынцыпе ніколі не было ніякага канфлікту.

Было несупадзенне меркаванняў па пытанні правядзення другой лігі. На сённяшні дзень, яшчэ ў мінулым годзе пытанне было ўладжана.

Трэці дывізіён праводзіцца сіламі рэгіянальных федэрацый, у тым ліку гэта будзе зроблена і сёлета.

Па фармаце нічога адказаць не магу, бо кожная абласная федэрацыя сумесна з абласным упраўленнем спорту вызначае фармат правядзення спаборніцтва. Адпаведна, з улікам дзялення па спартыўным прынцыпе альбо тэрытарыяльным прынцыпе, – сказаў Васілевіч.