Усе навіны

«МЮ» працягвае сачыць за Хаві Сімансам (Фларыян Плеттэнберг)

19 сакавіка, 23:48

«Манчэстэр Юнайтэд» усё яшчэ зацікаўлены ў падпісанні паўабаронцы «РБ Лейпцыг» Хаві Сіманса, піша Фларыян Плеттэнберг.

Манкуніянцы хочуць атрымаць новага нападаючага, але таксама шукаюць узмацненне на пазіцыю атакавалага паўабаронцы. Складанасць трансферу ў тым, што «Лейпцыг» патрабуе 80 мільёнаў еўра і гэтая сума занадта вялікая для «Юнайтэд».

Акрамя Сіманса, каманда Рубена Амарыма таксама сочыць за іншымі гульцамі Бундэслігі, у прыватнасці, Беньямінам Шэшка з «Лейпцыга» і Юго Экiтыке з «Айнтрахта».

У гэтым сезоне 21-гадовы Хаві забіў 8 галоў і аддаў 5 асістаў у 25 матчах на клубным узроўні. Падрабязная статыстыка тут