«Арсенал» хутка пачне перамовы пра новы кантракт Сака
«Арсенал» збіраецца пачаць афіцыйныя перамовы з вінгерам Букаё Сака па працягу кантракту, піша BBC.
Дзеючае пагадненне 23-гадовага англічаніна разлічана да 30 чэрвеня 2027-га, і «кананіры» хочуць пазбегнуць якой-небудзь нявызначанасці наконт яго будучыні. Да падпісання гэтага кантракту цікавасць да Букаё праяўляў «Манчэстэр Сіці», і «Арсенал» упэўнены, што на гульца з'явяцца і іншыя кандыдаты.
Цяпер лонданцы спадзяюцца, што ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і статус каманды, якая можа змагацца за тытул АПЛ, пераканае Сака падоўжыць кантракт. Нягледзячы на гэта, гулец цяпер засяроджваецца на вяртанні ў форму пасля аперацыі на падкаленным сухажыллі.
У гэтым сезоне Сака забіў 9 мячоў і аддаў 13 асістаў у 24 матчах на клубным узроўні. Падрабязная статыстыка тут.